Аздобы хат, i студзеньская цемра...

***
Аздобы хат, і студзеньская цемра,
І нудны Багдановіч на стале,
У Інтэрнэце - гэткая ж "багема",
І цемра зноў - у студзеньскай імгле.

З усёй нуды Максіма выбіраю,
Бо ён жа класік, як яго не знаць?
Чытаю Багдановіча, чытаю,
Але ж так цяжка класікаў чытаць.

Аздобы хат, і студзеньская цемень,
І не ўзышла Венера над зямлёй,
А нудны Багдановіч ўсё ж патрэбен
Душы расчараванае маёй.

01. 01. 2024 г.


Рецензии