Цiшынёй разлягаецца год...

***
Цішынёй разлягаецца год,
Цішынёй разлягаецца дзень.
Цішынёю разлёгся народ,
Ад народа маўклівага цень
Цішынёю глыбокай ляжыць.

Так праспіць і прапусціць свой дзень,
Так прапусціць і год свой і век,
Так і будзе разлегчыся жыць
Безгалосы, як пень, чалавек.

01. 01. 2024 г.


Рецензии