Званочак

У роднай старонцы сумленна я жыў,
шмат розных будоўляў у Менску стварыў,
суседзям ды хворым я дапамагаў
і добрыя вершы аб гэтым складаў.
А ж вось давялося на схіле гадоў
мне з хаты пабегчы ад злых цівуноў.
Я сёння далёка ад дому чамусь,
а ж недзе ля сэрца жыве Беларусь.

Шашою я ехаў, ў нябёсах ляцеў,
ды мовы званочак мне ўсюды звінеў,
мне родныя спевы ў чужыне шаптаў,
у сцюжу-завею мяне саграваў.
Яго мне Касцюшка калісь падарыў,
уклалі ў душу мне дзяды-змагары.
Яго мне даслаў Каліноўскі Кастусь.
Мой любы званочак - мая Беларусь.

Мы вернемся, браце, калісьці дамоў,
ўшануем ахвяр, памянем ваяроў.
Пагоняю на старажытных сцягах
нарэшце ўпрыгожыць сябе кожны дах.
І скончыцца роднае мовы палон.
Нас ёй прывітаюць Якуб ды Лявон,
Рыгор ды Францішак, Васіль ды Пятрусь.
І вольным паветрам ўздыхне Беларусь!

31 снежня 2023г., на чужыне


Рецензии