Вякамi нёс...

Вякамi нёс духоўнае святло
Узнёслы стыль, забыты намi сёння,
Ён абуджаў дабро, любоў нястомна,
Яго дыханне дух наш сцерагло.

Радкi нябёсаў – ў будучынь акно,
Яго пытаюцца схаваць нам плённа
Пад грубасцю славеснага жаргона –
Няхiтры фарс для юных, як вiно.

Скаваў нам сэрцы бездухоўны бруд,
Душа змяртвелая чакае суд,
Баiцца забыцця i вечнай цемры.

Вяртаюць шлях увысь ад Бога творцы,
Нясуць, як Божы дар, святыя слоўцы,
Жыццёвы шлях звiваюць промнем веры.


Рецензии