Ах ноч, святая ноч

Калядныя святы, Калядныя дні,
Блішчаць слязінкі радасці, шчаслівыя яны,
І думкі праз стагоддзі так ляцяць імкліва —
Ў абдымкі Збавіцеля, ў народзіны Хрыста.
Прыпеў:
Ах, ноч, святая ноч, няма цудоўней той начы!
Сябра мой, давай-ка дружна мы аб гэтым памаўчым.
Ісус пакінуў неба, нарадзіўся на зямлі,
Грахі, грахі людскія каб на Сабе панясці.

Гармонь іграе старая знаёмы нам псалом,
І рэхам па рацэ выносіць Госпада «Шалом».
Абняць бы зараз Госпада, да ног Яго прымкнуць,
Як птушкі ў промнях сонечных, ва ўсім Яму патануць.
Прыпеў: (Паўтараецца)
Музычны проігрыш
Іграй, гармонь! Душа мая, ты Госпада хвалі,
За міласць і любоў Яго, за ўсё благаславі:
Дзяцінства басаногае, юнацкасці пару,
І за гады старэчыя, за сівізну сваю.
Прыпеў: (Паўтараецца)
Ай-най-на-на-най-най-на-на-най-най-на…

26.12.2023 г.
“Ах ночь, святая ночь” Иоганна Брауна (Johann Braun) пераклала на беларусскую мову Лілія Воранава


Рецензии