На Раство

Ты жаданне сваё працягні на адкрытых далонях –
На Раство прымуць зоркі яго і адораць святлом,
А затым тваё сэрца чысцюткай любоўю напоўняць
Пад сакральны ўрачысты, святы віншавальны псалом.

Узляцяць твае мары да самых далёкіх аблокаў,
Будуць песціцца ў мяккасці пышных узнёслых нябёс,
І тады зразумееш, што дзесьці высока-высока
Твой ахоўнік-анёлак прасвядны прапісвае лёс.

І адкрыецца мудрасць, якая трымае спрадвечна:
Не кішэнь сагравае далонь на прасторах жыцця –
Гэта сэрца Раства, і зярняткамі-зоркамі з печы
Пад святую малітву калядная ззяе куцця.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →