Над белым полем снег мяце...
Над белым полем снег мяце,
Нібы акацыя цвіце.
Цвіце над полем і над лесам,
Як дыму белага завеса.
Над белым полем снег мяце,
А ў чыстым полі дуб расце.
Расце магутны адзінокі,
Над ім мяцельныя патокі.
Патокі, бы акацый кветкі,
Ляцяць на белыя палеткі.
Над белым полем белы снег
Спыніцца хоча на начлег,
Сагрэць сабою поле хоча
І ўсё аб нечым з ім шапоча.
Ляціць, мяце, гудзе над полем,
А мне і гэтага даволі...
23. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123122305524