Кароткi дзень задымлены згасае...
Кароткі дзень задымлены згасае,
Усё маўчыць: і хаты, і сады.
І снежня ноч ужо мяне вітае,
Кладзецца спаць на вёскі, гарады.
Кладзецца ноч на стомленыя далі,
Дзе засталіся дні мае, гады,
Што радасна і ўзрушана віталі
Мяне таму, што быў я малады.
21. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123122106964