Зiмнi лес не шумiць, не шапоча лiсцё...

***
Зімні лес не шуміць, не шапоча лісцё,
Пад нагамі ўжо не шамаціць,
Не шамрэе птушынае ў голлі жыццё,
Толькі шэпча штось ветрыку ніць.

Наляціць на сасну, ціха шэпчацца з ёй,
Як з душою сваёй я шапчуся.
І здаецца адліга мне сёння вясной,
Да якой дакрануцца баюся.

Хутка лес зашуміць, потым снег паляціць,
Зашамрэюць зімовыя дні,
І калі-нікалі будзе сонца свяціць
І запальваць у душах агні.

21. 12. 2023 г.


Рецензии