Жытни хлеб

Дзеткам пра хлеб

Што такое час жніва?
Хлеб у вёсцы – галава!
А каб трапіў ён да нас,
Трэба, жыта зжаць у час,
Каласы абмалаціць,
Ды на току пасушыць,
Намалоць мукі з зярняткаў,
Замясіць, спячы нам гладкі
Ды пахучы каравай...
Хлеб яго ты называй!
З ім, браток, заўжды ямчэй!
Падрасцеш і ты хутчэй,
Калі хлеба ёсць кавалак,
Да яго цыбуля, сала...
Нашы продкі з ім дужэлі,
Калі хлеб наш жытні елі...


Рецензии