Да мовы

Жыццё само вядзе мяне да мовы:
На летуценні крылаў не стае.
Як фенікс, адраджаюся нанова
І вершыкі запальваю свае.

А дзесьці там у  добрую хвілінку,
Дзе ўсё чысцей, прасторней і ярчэй,
Бабуля мне завязвае хусцінку
Ад злых сурокаў і ад злых вачэй.

І я хаджу паважная такая,
Як пава, па бабуліным двары.
А зараз толькі рэха далятае:
– Унучачка, са мной пагавары!

... Даўно смакую, як цукеркі, словы.
Яны ў радках, бы зоркі, зіхацяць.
Жыццё само вядзе мяне да мовы ¬
Вытока і дзяцінства, і жыцця.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →