Я, ды цень на сцяне
Так і сяджу што ноч.
Сэрца не хоча біцца.
Як яму дапамоч?
Гэткая адзінота...
Хоць і сярод людзей —
Ціхі жабрак ля плоту.
Моўчкі і без надзей.
Не.
Ні пры чым тут людзі.
Праўду калі сказаць:
Што, як патрэбна будзе
Зноўку каго кахаць?!
Дый чы магчыма такое?
Каханне адно ж. Як жыццё.
Як можа быць радное
Другое, чужое плячо?
Іншыя рукі. Вочы.
Пах і дыханне ў сне...
Доўгія-доўгія ночы.
Маўчым.
Я, ды цень на сцяне.
Свидетельство о публикации №123121203437