Так будзе
З бясконцым чаканнем у поглядзе хуткім,
Ля акна ты спыніўся. Знадворку
Хтосьці крочыў таропка – не я!
Адчыніліся дзьверы… І подых марозу пачуўся…
Пах гагэзлівы, свежы… І забыў аб трывозе…
Час маўчання, і вось на парозе
Нехта ціха смяецца – не я!
Цень трамваяў ізноўку бяжыць па сцяне,
Гром аркестра ніжэй больш глухі, асцярожны…
– “Хай зліюцца ў адно нашы душы бязмоўна!”
З хваляваннем шапочаш – не мне!
– Процьма кніг!.. Падалося… Не трэба святла:
Так утульней… І на словы забылася я…
Бачаць мклівыя цені трамваяў:
На канапе з табой – ды не я!
(перевод стихотворения Марины Цветаевой
"Так будет" на белорусский язык)
Свидетельство о публикации №123112602591