Квiтней зямля

Свет — якое неба нада мной!
Свет — які прастор, які спакой!
А дзень нараджаецца, дзень новы, малады,
Уваходзіць радасць у нашы хаты назаўжды.
Мой звязаны лёс з табой навекі і адной —
Зямля мая, зямля мая, мая зямля!
Прыпеў:
Бушуе сад над галавой,
Вясельнай вее ён красой.
Квітней заўжды, мая зямля,
Мая любоў, мая вясна!
Квітней заўжды, мая зямля,
Мая любоў, мая вясна!
Мая вясна!
Свет — якія трэлі салаўёў!
Свет — якія россыпы палёў!
Раскрыты насцеж для любві сэрцы людзей,
Зямля мая, ты з кожным годам усё дабрэй!
Мой звязаны лёс з табой навекі і адной —
Зямля мая, зямля мая, мая зямля!
Прыпеў:
Свет — які світанак уперадзі!
Свет — якія светлыя шляхі!
Вакол мяне — зямля сяброў, зямля сяброў,
Прыгожа сонца над планетаю маёй.
Мой звязаны лёс з табой навекі і адной —
Зямля мая, зямля мая, мая зямля!
Прыпеў:
Бушуе сад над галавой,
Вясельнай бушуе ён красой.
Квітней заўжды, мая зямля,
Мая любоў, мая вясна!
Квітней заўжды, мая зямля,
Мая любоў, мая вясна!
Квітней заўжды, мая зямля
 
Тэкст песні Міхаіла Суворава "Цвети земля",пераклала на беларускую мову - Лілія Воранава
23.11.2023 г.


Рецензии