За акном завея...
За акном завея
Сцежкі замятае,
За акном завея
Плача і гудзе.
За акном завея
Дні мае гартае
І мяне з сабою
Некуды вядзе.
За акном завея,
Голыя асіны.
За акном завея
Зноў віхурыць снег.
За акном і ў сэрцы -
Боль маёй Айчыны,
За акном каліна -
У зімовым сне.
Як табе, каліна,
Ў любае Айчыне,
Дзе гудуць завеі?
Холадна табе?..
За акном завея,
Голыя асіны,
І каліны гронку
Птушка не дзяўбе...
23. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123112303465