З Беларускага Нататнiка
День Воли. По улочкам бродит ОМОН.
По двое. Вокруг озираясь.
Системе уже не поможет ремонт.
Ни Швед, ни кавказец Караев.
А в городе тихо. Весенняя грязь.
Пока не пустые витрины.
Народная Воля, слегка матерясь,
Буравит омоновцам спины.
25.03.2023
2. «Падымецца помсьнiк суровы…»
Усталость забыта, колышется чад,
И снова копыта, как сердце, стучат.
И нет нам покоя! Гори, но живи!
Погоня, погоня, погоня, погоня в горячей крови!
Погоня, погоня, погоня, погоня в горячей крови!
(Р. Рождественский)
----------------------------------------------------
У Варшаве лунаюць сцягi.
Зноў да волi iмкнецца Пагоня.
А наймiты куюць ланцугi
I кайданкi ва ўласным прыгоне.
Iх не вабiць нi хуткая плынь,
Нi спрадвечная памяць народа.
Распаўсюджвае пахi палын –
Водар здрады ды пэўнай дуроты.
Блытанiна?! Нiбыта кiрмаш
Над ганебай успеньвае пыху.
Жорстка шчэрыцца бацька Бурнаш
У апошнiм, смяротным задыху.
26.03.2023
3. «Пастка»
Мы зноў – закладнiкi падонкаў.
З бразготкай ядравай мiшэнь.
Пагроза шчэрыцца не звонку.
I ўжо няма куды блiжэй.
1.04.2023
4. «Травеньскiя нескладанкi-заляпушкi»
В День Печати «Карла Маркса»
Редактирую стишок.
Па-лiтвiнску я – nie bardzo.
Бо не Зьмiцер Лукашук.
Не зайздросны Барадулiн.
Каталiк цi унiят.
Быццам бацька i матуля
Нешта зьбiлi ў каранях.
Не дадалi пэўнай краскi,
Шчырых гукаў, трапных слоў.
Быццам мне не тыя казкi
Разганялi пра буслоў.
Не зьвязалi з асяродзем
Думкi, нават – пачуццё.
Каб зраслося з Беларуссю
Непрыкметнае жыццё.
Пакацiў! На бацьку з мацi.
Карлу-марлу прывалок.
Друка дзень. Або –
«Печати».
Да с лепниной потолок.
5.05.2023
5. «Вершнiк без галавы па-руску»
Ёсьць пэўныя падставы i абставiны.
Ускосных доказаў увогуле зашмат.
Краiна зноў паставiла на Сталiна,
Шалёнай Велiчы успенiўшы кашмар.
З харугваў уздымаюцца архангелы.
Закаркалi саборныя папы.
Загнаная на iнахадзь мустангерам
Нясе прастора безгаловыя слупы.
6.08.2023
Свидетельство о публикации №123111101511
З павагай,
Наталия Лурье 11.02.2024 19:32 Заявить о нарушении
Я тут мовай асбліва не "злоўжываю". Далёка не кожнаму яна да спадобы. Нават на радзіме...
А за Літву, Вы, каму там карку намылілі?! )) У "Пахмурную раніцу".
Вольф Никитин 11.02.2024 20:09 Заявить о нарушении
З павагай,
Наталия Лурье 11.02.2024 20:32 Заявить о нарушении