Выдатныя вёсцы вечары

***
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Гарэлка, бойкі, вузкія завулкі
І да райцэнтра пешыя прагулкі
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Перашкаджаюць танчыць камары.
Лявоніха і храбусценне булкі
Каханне, пацалункі, недакуркі...
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Рыпяць усюды ложкі ў працяг роду
Пяшчота ў вачах жывёлавода.
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Каб і далей стаялі хутары,
Гучалі словы зразумелай мовай
І нараджаўся хутаранін новы
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Выдатныя ў вёсцы вечары.
Гучаць тут словы зразумелай мовай
І народзіцца хутаранін новы.
Каб і далей стаялі хутары.
09.11.2023.


Рецензии