Свiтанак, tong

Культурны цэнтар Узбекiстана "Свiтанак"

Звiвае сэрцы нам «Свiтанак»,
Пляце духоўны наш вяночак.
А зоркi ў небе спазаранак,
Любоў i весну нам прарочаць.

Суполка наша ранкам зорка
Усмешкай свет заўжды вiтае,
Каб растапiўся душ вячорак,
Свяцiла сонейка над краем.

Нясе свiтанак з весткай добрай
Цяпло, надзеi ў нашы хаты.
Заве дзянёк багаты, шчодры,
Спявае сэрцайка санаты…

Свiтанак –  сонечны пасланнiк,
Ад спячкi  абуджае ночку.
Суполка наша мноствам граней
Злучае свет, каб разам крочыць.

«Рассвет», «свiтанак», «tong» нясуць нам
Надзею, веру i каханне.
У назве нашай сэрца сутнасць,
Дабро дарыць – яго прызванне.


Рецензии
Кагбуд- то Я чё поняла ☹️

Светлана Александровна Кутузова   08.11.2023 11:48     Заявить о нарушении