Выпадак на могiлках
Двух сусветаў рубяжы.
Вецер вые, снег ідзе,
Філін плача - быць бядзе.
Дзед Нахім ледзьве жывы
За наўколлем з-пад сасны
Пільна сочыць, не дрыжыць.
Ціха-ціха ён ляжыць.
Па пагосту ходзіць госць,
Раздзірае госця злосць.
"Дзе, - галосіць нема здань,-
Мой нябожчык, мая дань!"
Шле пракляцці здань усім,
Ды знянацку дзед Нахім
Перад зданню паўстае
І размову так вядзе:
"Прэч ідзі, слуга Паляндры,
І не руш сусветны лад ты.
Душы мёртвых не чапай,
Бо прамы ім шлях у Рай."
Да Нахіма наў'я рукі
Цягне.
Моўкнуць усе раптоўна гукі.
"Мой ты, дзед, цябе бяру!
Ляжаш заўтра ў труну."
Дзед смяецца ў вусы:
"Трапіць ў Рай цяпер мой сын."
"Добра, - кажа, - забірай
Мяне, наў'я, у свой край."
—-----
Ранак шэрым робіць свет.
Ля магілы сына дзед
Свой знайшоў на век спачын,
Каб у Рай патрапіў сын.
***
Паляндра - багіня смерці.
Наў'я - яе служка.
Свидетельство о публикации №123110701345