Да змяркання - дзве гадзiны...
Да змяркання - дзве гадзіны...
Так сядзеў бы і сядзеў
І на кроў маёй каліны,
Што за вокнамі, глядзеў.
Цёмны дзень, імжысты дожджык.
І каліны спелай кроў.
І змяркання хуткі росчырк,
Як забытая любоў.
І змярканне, як каханне,
У якім не месца дню...
Дзе гадзіны да змяркання
І да штучнага агню...
06. 11. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123110604717