Пасля ночы туман не спада

Пасля ночы туман не спадаў,
Ён у Мядзелку ціха глядзеўся.
Дрэвы вецер зусім не гайдаў.
Дзе ж гарэза той сёння падзеўся?
Так учора ўвесь вечар гудзеў,
Лісце жоўтае сыпаў пад ногі.
Напалохаць, напэўна, хацеў.
Ну а сёння маўчыць з асцярогай.
Не шуміць лісцем дуб над ракой,
У прыроды таемнае штосьці.
Пасядзець бы на лаўцы з табой,
Наталіцца б спаўна прыгажосцю.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →