Каменныя трушчобы

Улонне каменных трушчобаў
Любога ў пашчу сваю заглыне,
Прывабіўшы яркім муралам
На шэрай шурпатай сцяне.

Магутныя гмахі абліжуць вачыма
Вокнаў, падсвечаных у цемры начэй.
Схавацца ад гмахаў амаль немагчыма.
Стаць часткай іх значна прасцей.


Рецензии