Калыханка

У куфэрак, для каханкi,
Каб спалося ёй лацьвей,
Я схаваю калыханку.
Ну, а лепей, нават дзьве.
Вось яна прыйшла да хаты.
Распранулася ледзь-ледзь.
Плюшка. Кубачак гарбаты –
Мудрагелiстая снедзь!
На канапчыку Мадонна.
Сьвет, няўрымслiвы вар’ят,
Агалiў iкол фантомны…
Адчыняю куфар я.
Калыханкi для Наташкi.
Зразумелыя без слоў.
Прыкарнулi чарапашкi
Памiж дзюбамi буслоў.
Зоркi, быццам памяранцы,
За акенцам зiхацяць.
Натка, стомленая працай,
Засынае, як дзiця.


Рецензии
!!! Понравилась мне твоя Натка!!) Удачи!

Сергей Лысенко 2   09.11.2023 06:25     Заявить о нарушении
За Натку - Спасибо!
Пока терпит и ладно... Это я - про удачу ))

Вольф Никитин   09.11.2023 07:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.