О. Мандельштам. Мастерица виноватых взоров
Ты трымальніца маленькіх плеч,
Унік мужчынскі небяспечны гонар,
Не гучыць тапельцаў моўных меч.
Ходзяць рыбы, водзяць плыўнікамі,
Раздуваюць жабры. На, вазьмі,
Іх, сцінаючых бязголасна ратамі,
Паўбуханкай плоці накармі!
Мы ці рыбы ці чырвона-залатыя,
Наш зазвычай у сясцёр такі:
У целе цёплым рабрынкі найхудыя
І дарэмны зрэнак бляск тугі.
Макам броў шлях мечан небяспечны...
Дык чаму, як янычару, люб
Гэты крохкі, чырванню ўцечны,
Гэты зашкадобны месяц губ...
Не азлуй, турчанка дарагая,
Я з табой у мяшок сябе заш'ю,
Тваёй мовы ёмістасць глытаю,
За цябе крывой вады пап'ю.
Ты, Марыя, - гінучым падмога.
Трэба апярэдзіць смерць, заснуць.
Я стаю ля моцнага парога.
Ты сыходзь. Сыдзі. Яшчэ пабудзь.
Свидетельство о публикации №123110404026