Жыццёвы шлях

Жыццёвы шлях няпросты,
У кожнага ён свой,
Хай ведае дарослы —
Жыць трэба галавой:

Кахаць, вучыцца, мроіць
І працаваць заўжды,
Любіць жыццё, што дорыць
Падзеі і гады.

Быць сціплым чалавекам
І чулым да ўсяго…
Не адставаць ад веку,
Не ганьбаваць яго.

Быць дзейным і руплівым,
Адказным за жыццё,
І з сэрцам не пужлівым,
З багатым пачуццём.

Дзяцей сваіх выхоўваць,
Любоў дарыць сям’і,
Дабром іх душы поўніць,
Каб выраслі людзьмі.


Рецензии