I зараз народ разумее усё...

***
І зараз народ разумее усё
І Коласа любіць, і любіць Басё...
Нічога паэты не значаць цяпер,
Бо іх назначаюць амаль што, павер...
Такім і жыццё падаецца харошым…
Як костку сабаку, ім кідаюць грошы
На кнігі выданне, на бульбачкі мех...
У вершах душою крывіць ім не грэх
У гэты нязначны для творчасці час.
Нічога паэты не значаць у нас.
І зараз усе разумеюць усё
І любяць Купалу, і любяць Басё...

01 - 02. 11. 2023 г.


Рецензии