Не спяшайся

Павуцінне на заборы,
Шкло ў кропельках вады.
Навакольныя прасторы
Захапілі халады.
Золак звонкі, нетаропкі,
Яблык жоўты на зямлі,
І рабіны стройнай гронкі
Шэпчуць: " Рукі працягні.
Дакраніся да спакою.
Не спяшайся. Проста стой.
Восень птушак чарадою
Пралятае над табой."


Рецензии