Сябар...

У мяне ёсць верны сябар,
З ім — у разведку і ў тэатр,
З iм працуем мы i марым,
З ім любую страву зварым!
Пасмяемся і паплачам,
Хутка вырашым задачу.
Разам пойдзем на ўрок,
А ў нядзелю — на каток!
Ты — каштоўны самы дар,
Шчыра дзякую, мой сябар!


© Вольга Варашылава


Рецензии