Восень, чароуная восень...

***
               Паэзіяй ачышчайце
               Знявераны гэты час...
                Міхась Башлакоў

Восень, чароўная восень...
Зараз знявераны час.
Джаляць навіны, як восы,
Раняць, зняверваюць нас.

Гінуць нявінныя людзі
Ў гэты знявераны час...
Хто тых забойцаў асудзіць?
Хто гэта зробіць за нас?

Восень, чароўная восень
Плача лісцём залатым,
А над вяршынямі сосен -
Болю і горычы дым...

Гінуць нявінныя людзі...
Восень асінай дрыжыць...
Колькі смярцей яшчэ будзе?
Як іх усе перажыць?

Толькі ў паэзію верце
Ў гэты знявераны час,
Дзе паміж гора і смерцю
Моліцца восень за вас.

30. 10. 2023 г.


Рецензии