Каб прагнула душа народа...

***
Каб прагнула душа народа
Свабоды, шчасця і святла,
Пішы пра прыгажосць прыроды,
Пра кроплі шчодрага цяпла
Апошніх дзён пары асенняй.
Пішы пра нівы і палі,
Пішы, дары сваё натхненне
Народу роднае зямлі -
Такой адзінай, непаўторнай,
Радзімы змалку дарагой.
Душа народа будзе зорнай,
А ты ў ёй - зорачкай адной.
Каб прагнула душа народа
Свабоды, шчасця і святла,
Будзь сам сумленным і свабодным,
Дары ёй кропельку цяпла.

29. 10. 2023 г.


Рецензии