Зноу пануе колер шэры...

***
Зноў пануе колер шэры...
Шэрань восеньскага дня...
То туман плыве без меры,
Нібы з бочкі, што без дна...

Шэры фон жыцця навокал...
Можа, то такі туман?
І куды ні кінеш вокам,
Толькі шэрасць і падман...

У тумане трэба крочыць
Шэрай ноччу, шэрым днём...
А за мною шэрасць сочыць,
Воўкам крадзецца цішком...

27. 10. 2023 г.


Рецензии