Кастрычнiцкi туман стаiць над светам...

***
Кастрычніцкі туман стаіць над светам,
А дні бягуць праз морак і туман.
Любуюся ігрушы сілуэтам,
Бярозы жоўтай абдымаю стан.

Такі туман... І вершы не прыходзяць,
І ні адзін не шалахнецца ліст.
І сэрца слоў ніякіх не знаходзіць.
Плыве туман, нібыта аметыст...

А дні бягуць праз морак і туманы,
Праз восеньскую золкую імжу.
Як аметыст, туман сыры і п'яны
Мне спавядае горкую душу.

27. 10. 2023 г.


Рецензии