То дажджыць, то снежыць...
То дажджыць, то снежыць
За маім акном,
А то ветрык свежы
Сыпане лістом.
Ціха заімжэе,
Смутак ахіне.
Восень не даўжэе,
Хутка прамільгне.
Коцік на верандзе –
Рыжы – зноў сядзіць,
Ён, сказаць папраўдзе,
Ў хаце хоча жыць.
То дажджыць, то снежыць.
Сыпане лістом.
Восень сэрца цешыць
За маім акном.
26. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123102604422