Шчасце - гэта ты i я

ШЧАСЦЕ – ГЭТА ТЫ І Я
леанід ПРАНЧАК

У свеце трывожным,
У лузе мурожным
Крыляю, як бусел
Над свежай раллёй.
Жыву і кахаю,
Пра шчасце спяваю,
Таму што шчаслівы
Я разам з табой.

Душы трапятанне,
Пяшчоты дыханне,
Сустрэчнага ветру
Матыў шапаткі.
Усё, што мне трэба:
Хлеб, соль, а да хлеба
Жывая вадзіца
З крынічнай ракі.

Шчасце – гэта я і ты,
Дзень ад промняў залаты,
Цеплыня бацькоўскіх слоў,
Да зямлі сваёй любоў!
Шчасце – гэта ты і я,
Нашы дзеці і сям’я,
Мір на свеце і спакой,
Ты са мной, а я – з табой!

Любові цяпельца –
Удзячнае сэрца,
Шчымлівая радасць
І прага любіць.
І ў ноч і пад ранне
Святло і адхланне –
Бясконцасць кахання
З табою дзяліць.

Мне любасць патрэбна,
Як сонца, як неба,
Як мроя, што грэе
Мой лёс пачуццём,
Спагадай людзкою,
Тугой і журбою,
І шчасцем, якое
Заву я жыццём!

Шчасце – гэта я і ты,
Дзень ад промняў залаты,
Цеплыня бацькоўскіх слоў,
Да зямлі сваёй любоў!
Шчасце – гэта ты і я,
Нашы дзеці і сям’я,
Мір на свеце і спакой,
Ты са мной, а я – з табой!

26.10.2023


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →