Нiкога ты не здзiвiш словам...

***
Нікога ты не здзівіш словам
І прозаю свайго жыцця
У час няправедна-суровы,
У час жахлівага біцця...

Цаны ужо не мае слова,
Жыццё не мае той цаны.
Адно ідзе біццё нанова,
І весткі сумныя з вайны...

Сядзі суцішана пад вечар,
За мір маліся на зямлі
І слухай, як скуголіць вецер,
Трашчыць і плача у галлі...

25. 10. 2023 г.


Рецензии