Муза

Шукай ў дробязях празрэння,
Дзе свежай думкі ёсць палёт.
Дзе ёсць палёт – там і натхненне
(Азарт, прыгоды і здзіўленне!),
Пачуццяў вір – вадаварот.
                (эпіграф)

Бяжыць дзяўчо сцяжынкай палявою,
Як матылёк,
І – ловіць матыля.
Дзяўчынка 
З белабрысай галавою –
Прычына радасці
І неспакою, –
Вакол якой і верціцца зямля.

Гляджу я ўслед ёй –
Не дастаць рукою,
Баюся, што спужаю матыля...
Дзяўчынка
З белабрысай галавою
(Сябе на тым і супакою)
І стане Музай нейчаю пасля!


Рецензии