У суседа качаюць гауно...
У суседа качаюць гаўно,
А за вокнамі дожджык асенні.
Я на дожджык гляджу праз акно
І шукаю для верша натхненне.
Не качалі хіба што даўно?
Мне здаецца, качалі нядаўна.
З-за дажджынак гаўна не відно.
Дожджык восеньскі падае плаўна.
Адкачаюць, і зноў за акном
Будзе дожджык халодны асенні.
І паедзе машына з гаўном,
І нарэшце надыдзе натхненне.
23. 10. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123102303623