Любая старонка

Мая Радзіма, любая старонка!
Ты сілу мне даеш, мацуеш дух.
У шуме ветру - бацькава гамонка,
І голас маці  ў песнях завірух.

Мне да спадобы поры восень, лета,
Жаданая вясна і зімаў бель…
Ты - самая прыгожая кабета,
Што ў келіх мараў лье надзеі хмель.


Рецензии