Маленькi блiк, што асвятляе неба...
Пакінуўшы на момант яркі шлях,
Гадоў мільёны скончыўшы працяг,
Злятае зорка ў чорны подых глебы.
Яна ляціць і ў памяці жыццё,
Якое назірала з небасхіла,
Якое даравала нават крылы,
І зараз усё ляціць у небыццё.
А мы, пабачыўшы дзівосныя агні,
Ціхенька замаўляем пажаданні,
Не ведаючы – у начным убранні,
Не мае зор – памерлыя яны.
Свидетельство о публикации №123101906948