Дэман

Дэман (М.Ю.Лермонтов.Мой демон.-1829)

Бездань і мора зла яго стыхія.
Насячысь паміж цёмных хмар,
наводзіць буры ён ліхія
і змрочнага ён трону валадар.
На ім сярод вятроў знямелых
сядзіць маркотны ён
між лісця жоўтых абляцелых,
і нерухомы гэты трон.
Ён недаверлівасць усяляе,
пагардзіў чыстым ён каханням,
усе маленні абвяргае
і гук высокіх адчуванняў.
І бачыць кроў абыякава,
ўсё душыць голасам запалу.
І муза рахманая і нясмелая
вачэй баіцца незямных і ашалелых.


Рецензии