св танак
прадвесцем зімы
туманамі сцелюць
нізіны і поймы
дзе дрэмлюць няскошаныя
кавылі
пад ветрам залётным
ціхі
і спакойны
Няспешная веліч
сыходзячых сіл
сустрэча зямная
цяпла
з халадэчай
што сціплым світанкам
ледзь ледзь залаціць
далёкага лесу
апалыя плечы
Свидетельство о публикации №123101705206