З вамі побач я жыву,
Дробкі ем, ваду з луж п'ю,
Руда-шэры. Нібы мяч
Я пускаюся наўскач.
Чык-чырык, ды чык-чырык,
Ці то песня, ці то крык.
Адкажы ты мне хутчэй
Што за птушка….
(варабей)
Вельми добра , Марына! Але я б скасавала коску пасля "мяч", на мой погляд, удасканаленне"нібы мяч" больш адносiцца не да колеру, а да паводзiн:скок ды скок- наўскач... Я не ведаю дакладна, але мне так здаецца, што коску лепей адну пакiнуць.
З прывiтаннем з Гомеля!
Дзякуй вам ад усей душы. На жаль на роднай мове пішу рэдка. Напісанне гэтых вершаваных загадак выклікана больш неабходнасцю, чым упэўненасцю, што ўсе раблю правільна. Я працую выхавальнікам у дзіцячым садочку. Загадак для дзяцей 5-6 год на мове вельмі мала. Часцей за ўсе яны вельмі складаныя. Вось і захацелася злавіць двух зайцаў адначасова: і птушку апісаць, і слоўнікавы запас з малечай пашырыць. Мо яшчэ каму спатрэбяцца. Але практыкі не хапае. Разумею, што памылкі час ад часу трапляюцца. І гэта вельмі добра, што есць людзі якія могуць дапамагчы іх убачыць.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.