Матуля, мацi...

Радзiмая матуля, дзе ты,
Разносяць шчэбет птушак ветры,
I стогны сэрцайка ў час смутны –
Звiлiся ў iм гняздом пакуты.

Цябе сягоння не хапае,
Адна ў пацёмках я сляпая.
Iду з надзеяй на падтрымку,
Шукаю праўду безупынку.

Зрываю маскi паслядоўна,
А маё сэрца быццам домна:
Шыпiць, гудзе ад непагоды,
«Дакучлiвай хвалебнай оды»…

Матуля, мамачка, шукаю,
Каб шлях знайсцi ад прорвы краю…
Ды пакланiцца Богу Сонца,
Дзе ўецца стужкай род бясконца…

Сваёй душы не бачыць слёзаў,
Уратавацца ад пагрозы.
Матуля, мацi, нiткай роду,
Адкрый да Бога мне дарогу…


Рецензии