Вандраванне

“Надаела мне Зямля!-
Вырашыў аднойчы я-
Плаваць я хачу па моры,
Бачыць водныя прасторы!”
Вось з маім малодшым братам
Я пусціўся з роднай хаты.
Шмат знайшлі прыстасаванняў
Для свайго мы вандравання.
Марыў я ўсе жыцце:
“Трэба здзейсніць адкрыцце,
Каб гардзілася мной маці
І ўсе людзі ў кожнай хаце!”
Дзень плылі  мы, як умелі:
Пакаралі рыфы, мелі,
Бачылі туземцаў многа,
Розных рыб і асьміногаў.
Мне падказвала жыццё:
“Зараз будзе адкрыццё!”
Тут пачуўся голас маці:
“Снедаць час прыйшоў вам, браце!”
2023.


Рецензии