Сустрэча

Хтосьці сядзеў на Купалавым камені
Снежнай ды зорнай ноччу.
І назіраў, як сцяжыну нанава
Кволыя ногі топчуць.

Можа, прарок ты, дзівак на камені?
Што нас чакае, ойча?
Цуды? ШтуІны? Жыццё за гранямі?
Розуму чысты почырк?

Што ты маўчыш за пустою брамаю?
Што адказаць не хочаш?
Лёс наш сядзеў на Купалавым камені.
Лёс наш адводзіў вочы.

10.10.2023


Рецензии