Сэрца

Сэрца ганарыстае...
Зайздрасць яго точыць.
Думка непразрыстая,
Нібы неба ноччу.

Сэрца скамянелае,
Цвёрдае, чужое...
Насамрэч не смелае,
Б'ецца за мяжою.

Сэрца сіратлівае,
Выстылі пачуцці,
Што плылі прылівамі,
Болей не пачуць іх.

Сэрца – птушка чорная,
Бо даўно астыла.
Я жыццём вучоная,
На замок закрыла.

Сэрца, ты адважнае,
У бедах не прапала.
Мудрае, паважнае,
Ты накшталт запала.

Б'ецца сэрца чулае,
Добрае, святое...
Тоны яго – гуламі,
Сэрца залатое.


Рецензии