Павуки

Як ні дзялі на тулава і дух,
Не хопіць моцы ні ў адным лязе.
Заміж духоўных скарбаў па чарзе
У галаве сланы выходзяць з мух.
Па праўдзе, не адзін ужо пратух...
Фіранкі павуціння пакрысе
Хаваюць іх ад вока. Балазе,
І павукам не надакучыў рух.

Ды што мне з мух і што мне з павукоў?
Дамовімся. Бадай, не першы раз.
Што ім, што мне нядоўга, пагатоў:
Ужо даўно ашчэрыў пашчу час,
І выгляд пашчы з процьмаю зубоў
Часова лучыць у асобу нас.

02.10.2023


Рецензии