Кастрычнiк запрашае па грыбы...

***
Кастрычнік запрашае па грыбы,
А мне грыбы ніякія не трэба.
А толькі – ціхі лес, над лесам – неба,
Патрэбен дзень кастрычніцкі – любы.

Любы радок, пазбавіцца тугі,
Што не настане нараджэнне мамы,
Што лісцікі з бяроз, як тэлеграмы,
Ляцяць, як плата маме за даўгі.

Даўгі маёй яшчэ жывой душы
За шчырасць, справядлівасць і за ласку,
За першы крок і над калыскай казку,
За пройдзеныя разам рубяжы.

Кастрычнік запрашае па грыбы,
А мне грыбы ніякія не трэба.
А толькі – цішыня, і гэта неба,
І успамін пра маму... хоць любы.

01. 10. 2023 г.


Рецензии