Мальберт

Мальберт – мой лепшы дапаможнік,
Прыстасаванне мастака.
Шляхоў мастацтва спадарожнік,
Нясе яго мая рука.

Пакуль натуру выбіраю,
Мальберт у роспачы маўчыць.
Яму сюжэт свой давяраю,
Незадаволен? Не крычыць...

Ён сведак многіх пачынанняў –
Удалых часам ці благіх...
Таварышам маіх жаданняў,
Нямала бачыў, дружа, іх...

Эскізы, розныя малюнкі...
Мальберт мой зведаў на вяку.
Сябрам ды дзецям падарункі
Малюю я, нібы пяку.

Не, ён не хоча ў закаморак,
Мальберт жадае працаваць.
Не зачаруе яго морак,
Жадае з сонейкам ўставаць.

Мальберт... мудрэц і крытык разам,
Прыстасаванне мастака.
Адлюстраванне сноў, уражань...
Не здраджу – вось мая рука.


Рецензии