Бясконца жыць, не памiраць...
Бясконца жыць, не паміраць, -
Не нам такое выбіраць.
Мы ўсе бясконца паміраем
У тым, што самі выбіраем.
У верасні сухім і цёплым,
У ранні вераснёвым воглым,
У дні святочным і шчаслівым,
У раннім вечары санлівым.
Мы ўсе бясконца паміраем
І часу нашага не знаем.
А потым ажываем зноў
Для новых спраў і новых сноў.
Для новых слоў, для думак новых,
Для жоўтых лісцікаў кляновых,
Што так бясконца паміраюць,
Калі кляны іх зноў губляюць.
Бясконца жыць, не паміраць,
Лісты кляновыя збіраць
І ў думках плыць за жураўлямі
Над апусцелымі палямі...
27. 09. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123092704332